РУС БЕЛ ENG

Літаратурнае падарожжа "Адкрываю, як свет, найнова беларускае роднае слова"

07.09.2023

У бібліятэцы імя М.Горкага для навучэнцаў 10 класа ДУА "Сярэдняя школа № 6 г. Оршы" прайшло літаратурнае падарожжа "Адкрываю, як свет, найнова беларускае роднае слова".
Мерапрыемства пачалося з апавядання аб свяце – Дзень беларускага пісьменства: гісторыі яго ўзнікнення, традыцыях. Школьнікі даведаліся, што кожны год на гэтым свяце праходзяць прэзентацыі кніг і выдавецтваў, сустрэчы з пісьменнікамі, выстаўкі твораў народнай творчасці, выступленні мастацкага калектываа «Гагарынскія музыкі”, адкрыцці розных экспазіцый, прысвечаных кнігадрукаванню часоў мінулых і цяперашніх.