РУС БЕЛ ENG

Васіль Быкаў: доўгія вёрсты вайны

18.06.2024

8 чэрвеня ў бібліятэцы імя М. Горкага для дзяцей са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Оршы” прайшла літаратурная гадзіна “Васіль Быкаў: доўгія вёрсты вайны”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка – Васіля Быкава.

19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, аўтара ваенных твораў, народнага пісьменніка Беларусі – Васіля Уладзіміравіча Быкава. Васіль Быкаў – гэта чалавек, які не толькі прайшоў усю Вялікую Айчынную Вайну, але і пакінуў пасля сябе бясцэнную літаратурную спадчыну. З палёў баёў ён прывёз гераічныя творы аб подзвігах савецкіх салдат. Дзіўна, як пры такім насычаным жыцці Быкаў паспяваў пісаць апавяданні, аповесці і раманы, але факт застаецца фактам: Васіль Уладзіміравіч стаў вядомым аўтарам ужо ў 1960-я гг. і да канца жыцця быў уладальнікам мноства ганаровых прэмій. На літаратурнай гадзіне дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, якая была прадстаўлена відэаролікам “Знакамітыя беларусы: Васіль Быкаў”, таксама вучні прынялі ўдзел у віктарыне і конкурсе “Адгадай назву”. Да мерапрымства ў бібліятэцы прадстаўлена кніжная выстава “Васіль Быкаў – майстар ваеннай прозы”.